Больш за 60 тэхнічных пабудоў упрыгожыць мастацкі роспіс

25 марта 2020
Аб'екты кабельных сетак у Мінску сёлета набудуць новы вонкавы выгляд. На трансфарматарных будках і іншых тэхнічных пабудовах з'явяцца сапраўдныя карціны. Роспісам займаюцца штатныя мастакі. У гэтым сезоне спецыялісты Мiнскіх кабельных сетак паўдзельнічаць у роспісе запрашаюць  усіх пачаткоўцаў і прафесійных майстроў.

Да роспісу аб’ектаў кабельных сетак далучацца і студэнты. Творчую працу плануецца сумясціць з праходжаннем вытворчай практыкі навучэнцамі каледжа мастацтваў.