Больш як 60 станцый абезжалезвання вады пабудуюць у Мінскай вобласці

14 февраля 2023

Якасная пітная вада для кожнага жыхара цэнтральнага рэгіёна. Звыш 60 станцый абезжалезвання пабудуюць у Мінскай вобласці сёлета. Больш за ўсё іх з'явіцца ў Барысаўскім, Слуцкім і Мінскім раёнах. У апошнім плануюць пабудаваць 8 станцый абезжалезвання. Яшчэ 12 гідрааб’ектаў узвядуць для іншых населеных пунктаў цэнтральнага рэгіёна.