Сёлета пляцоўка форуму - Палац мастацтваў. У праграме семінары, прэзентацыі, конкурс стартапаў. Сярод удзельнікаў прадстаўнікі навуковых і інавацыйных лабараторый, замежных тэхнапаркаў, інвестыцыйных і інавацыйных фондаў. Сферы, у якіх будуць прапанаваны ноу-хау праекты, - медыцына, альтэрнатыўная энергетыка, інфармацыйныя і біятэхналогіі.
Выстава інавацыйных праектаў пройдзе восьмы раз. Сёлета праекты прадэманструюць не толькі беларускія інжынеры і навукоўцы, але і кампаніі з Украіны і Расіі.













