Больш за 60 % беларускіх стандартаў гарманізаваныя з міжнароднымі

14 октября 2019
Беларусы сёння  адзначаюць Дзень стандартызацыі. Ён закліканы падкрэсліць важную ролю, якую іграюць адзіныя стандарты ў развіцці эканомікі на сусветным і нацыянальным узроўні. Больш за 60 працэнтаў такіх дакументаў, прынятых у Беларусі, гарманізаваныя з міжнароднымі патрабаваннямі. Такую мэту ставяць перад сабою і іншыя краіны. Кожная эканоміка развіваецца па-свойму. Напрыклад, у нас больш жорсткія патрабаванні да прадуктаў харчавання. Стандарты ўвесь час змяняюцца. Беларусь ініцыявала ў ЕАЭС змяненні ў тэхрэгламенце аб бяспецы пакавання. Прапаноўваецца абмежаваць ужыванне этыкетак з вызначаных матэрыялаў і выкарыстанне лёгкіх палімерных пакетаў.