Больш за 5 тысяч зняволеных трапілі пад амністыю сёлета

30 ноября 2015

Дакладныя лічбы сёння агучылі ў Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС Беларусі. 29 лістапада атрымалі апошнія звесткі амністыі, прымеркаванай да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Па выніках з месцаў пазбаўлення волі вызвалены больш за тысячу 800 чалавек, на год тэрмін пакарання скарочаны больш як 2 тысячам зняволеным. З папраўчых устаноў адкрытага тыпу вызвалены ад пакарання амаль 700 чалавек, яшчэ столькі ж зняволеных атрымалі магчымасць выйсці на волю на год раней. Агульная сума, пакрытая амніставанымі людзьмі, склала амаль 16 мільярдаў рублёў. Пацярпелыя ў лік пакрыцця ўрону атрымалі больш за 3 мільярды рублёў.

Жанна Батурыцкая, начальнік упраўлення Дэпартамента па выкананні пакаранняў МУС Беларусі: "Закон аб амністыі закрануў асоб, якія, як правіла, упершыню асуджаны, якія ўчынялі злачынствы, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, менш цяжкія, якія станоўча характарызаваліся, якія цалкам пакрылі ўрон, прычынены злачынствамі".

Закон аб амністыі, прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі, быў падпісаны Прэзідэнтам у канцы мая гэтага года. І як заявілі ў Дэпартаменце выканання пакаранняў, кампанія не пацягнула росту злачыннасці і не пагоршыла крымінагеннае становішча ў краіне. Усяго ў гісторыі незалежнай Беларусі гэта ўжо 14-я амністыя.