Больш за 5 млн чалавек ужо прынялі ўдзел у перапісе насельніцтва

22 октября 2019
Больш за  5 мільёнаў чалавек прынялі ўдзел у перапісе насельніцтва. Напярэдадні стартаваў новы этап кампаніі - перапісчыкі адправіліся абходзіць дамы рэспандэнтаў. У кожнага свой спіс адрасоў, у які ўваходзяць усе, хто не прайшоў перапіс анлайн, на стацыянарных участках і падчас работы мабільных груп на прадпрыемствах. У паўночным рэгіёне краіны ў кампаніі задзейнічана больш за паўтары тысячы  перапісчыкаў.

Паралельна працуюць стацыянарныя ўчасткі для перапісу 

У кожнага перапісчыка пры сабе павінна быць пасведчанне, сумка з лагатыпам і планшэт для правядзення апытання.  Па 30 кастрычніка прадоўжаць работу і стацыянарныя ўчасткі для перапісу.