Больш за 4 тысячы ліфтаў заменяць у сталіцы ў найбліжэйшыя два гады

18 октября 2018

Для камфорту і бяспекі жыхароў шматпавярховак. Больш за 4 тысячы ліфтаў заменяць у сталіцы ў найбліжэйшыя два гады. Сёлета ўсталявалі амаль 900 кабін. На мантаж і наладку абсталявання патрэбна каля трох месяцаў. Новыя ліфты аснашчаны сістэмай відэаназірання, аварыйным асвятленнем, а таксама электроннымі датчыкамі закрыцця дзвярэй. Акрамя таго, пад'ёмнікі спажываюць на 15 % менш электраэнергіі.

Штогод кожны сталічны ліфт праходзіць праверку. Пад'ёмнікі, якім больш за 25 гадоў, - дэталёвую дыягностыку. Па яе выніках прымаецца рашэнне, ці будзе падоўжаны тэрмін эксплуатацыі або ліфт варта замяніць.