Больш за 40 тысяч чалавек прыбудзе ў Мінск падчас правядзення II Еўрапейскіх гульняў

17 октября 2017

Больш за 40 тысяч чалавек прыбудуць у Мінск падчас правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Гэта спартсмены, трэнерскі штаб, суддзі, прадстаўнікі афіцыйных дэлегацый краін-удзельніц, журналісты, балельшчыкі. Падчас размяшчэння гасцей будуць задзейнічаны ўсе існуючыя ў Мінску гасцініцы - а іх у горадзе 50. Некаторыя аб'екты для размяшчэння спартсменаў пакуль на стадыі будаўніцтва. У гэтым спісе і 25-павярховы будынак у Студэнцкай вёсцы, разлічаны на 1800 чалавек.

Балельшчыкі і валанцёры, якія прыедуць на Еўрагульні, змогуць размесціцца і ў свабодных інтэрнатах, санаторыях і дзіцячых аздараўленчых лагерах. Будзе арганізавана абавязковая дастаўка да месцаў спаборніцтваў.