Больш за 40 000 навагодніх дрэў нарыхтуюць лясгасы Мінскай вобласці

7 декабря 2019
У гадавальніках прапаноўваюць елкі, сосны і піхты ў кадках. Цана - ад 27 рублёў за метровае дрэва. Акрамя таго, збіраюць навагоднія букеты са свежых галінак ядлоўца і ягад рабіны. Усяго скампануюць паўтары тысячы арыгінальных букетаў. У рэгіёне елачныя кірмашы стартуюць з 20 снежня, пляцовак - больш за 220 і разгорнуцца яны ва ўсіх гарадах і раённых цэнтрах.  У той жа час лясы пад пільным кантролем. Штраф за незаконнае высяканне елак - да 50 базавых велічынь.