Найперш гэта школьнікі, спецыялісты бюджэтнай сферы, у тым ліку - устаноў адукацыі. Найбольш актыўнымі тэмпамі вакцынацыя ідзе ў Нясвіжскім і Уздзенскім раёнах. Менавіта такая засцярога ад грыпу найперш паказана людзям, якія маюць хранічныя захворванні і ўваходзяць у так званую групу рызыкі. Кансультацыю і неабходную інфармацыю спецыялісты даюць у кожным раёне вобласці.
Вакцынацыя насельніцтва працягваецца. У ахвочых яшчэ ёсць час зрабіць прышчэпкі. Найбольш аптымальны час для імунізацыі - кастрычнік і лістапад.














