Больш як 400 школьных базараў адкрыюцца ў Беларусі з 15 ліпеня

14 июля 2022

Ужо 15 ліпеня ў Беларусі стартуе пашыраны продаж тавараў да новага навучальнага года. Па краіне будзе працаваць больш як 400 базараў. У жніўні запланавана таксама правядзенне агульнагарадскіх кірмашоў. У магазінах створаны спецыяльныя куткі школьніка. Форму беларускіх вытворцаў можна набыць і ў інтэрнэце. Кошт элементаў дзелавога стылю адзення стартуе ад 70 рублёў. У школьнікаў будзе шырокі выбар: прадпрыемствы Беллёгпрама  лінейку на 65 % абнавілі.