Больш 3 тыс. навабранцаў прынялі ваенную прысягу
21 мая 2022
Клятву на вернасць Радзіме сёння даюць тысячы навабранцаў. У злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл Беларусі больш як 3 тысячы юнакоў прынялі ваенную прысягу. Гэта навабранцы, прызваныя на тэрміновую службу і службу ў рэзерве. З іх звыш тысячы - у 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі ў Печах. Для кожнага з іх гэта знакавы дзень - у мінулым хлапчукі, сёння яны становяцца сапраўднымі мужчынамі. Як адзначыў міністр абароны Віктар Хрэнін, уся дзейнасць Узброеных сіл накіравана на абарону міру і недапушчэння канфлікту на нашай зямлі.













