Больш за 3 мільёны чалавек прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

18 апреля 2015

Пра гэта сёння паведаміла намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава. Усяго на суботніку зароблена каля 61 мільярда рублёў. У Мінску на суботнік выйшлі амаль 500 тысяч чалавек, зароблена каля 20 мільярдаў рублёў. Столькі ж беларусаў працавалі ў Гомельскай вобласці, зарабіўшы больш за 9 мільярдаў. Паўмільёна выйшлі на працу ў Брэсцкай вобласці і пералічылі сем з паловай мільярдаў. На Міншчыне працавалі 400 тысяч чалавек і зарабілі больш як шэсць з паловай мільярдаў. У Віцебскай вобласці амаль 400 чалавек унеслі ўклад у аб'ёме чатыры з паловай мільярды рублёў. У Магілёўскай у суботніку прынялі ўдзел каля 350 тысяч, зарабіўшы больш за сем з паловай мільярдаў. Амаль столькі ж беларусаў працавалі ў Гродзенскай вобласці і пералічылі больш за 5 мільярдаў рублёў.

У рамках суботніка выпушчана прамысловай прадукцыі больш чым на 150 мільярдаў рублёў, аб'ёмы падрадных работ - 28 мільярдаў.