Сёлета ўпершыню сярод прадстаўнікоў мас-медыя - вядомыя расійскія блогеры. Журналісты пабывалі на адкрыцці пахавальні князёў Паскевічаў - унікальным помніку архітэктуры 19 стагоддзя. Таксама ў рэгіёне з рабочым візітам знаходзіцца і дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. Разам з губернатарам рэгіёна ён адказаў на пытанні прадстаўнікоў СМІ. Адно з самых актуальных сярод журналістаў пытанне - супрацоўніцтва Беларусі і Расіі па пытаннях ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС.
Рыгор Рапота, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы: "Створаны навукова-даследчы цэнтр, адзін з іх як раз у Гомелі, адзін у Мінску, адзін у Обнінску. Гэта такія цэнтры, якія ўсю інфармацыю абагульняюць. Акрамя гэтага, у рамках праграмы створаны расійска-беларускі інфармацыйны цэнтр з аддзяленнямі ў Мінску і ў Маскве. Цікавасць да праграм не згасае, і з 2013 года зноў рэалізуем чарговую праграму, у 2016 годзе яна павінна быць завершаная".
Трохдзённая праграма прэс-тура прадугледжвае наведванне музеяў, Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, сельгас- і прамысловых прадпрыемстваў, а таксама сустрэчу са спецыялістамі Цэнтра радыяцыйнай медыцыны.













