У Беларусі працягваецца вакцынацыя супраць грыпу. Сёлета імунізацыя на поўначы краіны пачалася раней, чым звычайна. У Віцебскай вобласці ўжо прышчапіліся больш за 30 тысяч чалавек. У першую чаргу вакцынацыя паказана людзям, старэйшым за 65 гадоў, дзецям ад 6 месяцаў да 3 гадоў, людзям з хранічнымі захворваннямі, цяжарным жанчынам. Вакцыну супраць грыпу атрымалі ўсе медустановы вобласці, у тым ліку і дзіцячыя паліклінікі.
Уладзімір Сінкевіч, галоўны ўрач Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя: "Вельмі важна за самыя кароткія тэрміны правесці імунізацыю кантынгенту, які ў першую чаргу падлягае вакцынапрафілактыцы. Для таго, каб сфарміраваць ахоўны імунітэт у пэўнага чалавека і ў цэлым спрыяць калектыўнаму імунітэту".
Зрабіць прышчэпку можна ў паліклініках па месцы жыхарства. Таксама створаны спецыяльныя брыгады, якія працуюць у працоўных калектывах і сельскай мясцовасці.













