Больш за 30 студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта атрымалі ўзнагароды Спецыяльнага фонду Прэзідэнта

28 января 2013
Нагрудны знак у студэнта факультэта прыкладнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ ўжо пяты. Але ўпершыню сёння ўзнагароду Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Дзянісу Пірштуку ўручыў міністр адукацыі краіны. Роўнага гэтаму маладому чалавеку ў веданні матэматыкі знайсці практычна немагчыма. Лішні таму доказ - прызавыя месцы не толькі на рэспубліканскіх, але і на міжнародных алімпіядах. Сакрэт поспеху, прызнаўся Дзяніс Пірштук нашай здымачнай групе, у каманднай працы.
Узнагароды Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітых навучэнцаў і студэнтаў традыцыйна ўручаюць лепшым у вучобе, навуцы і на міжнародных інтэлектуальных спаборніцтвах. Толькі летась амаль паўтысячы нашых студэнтаў вярнуліся з міжнародных алімпіяд з дыпламамі пераможцаў і прызёраў.
Акрамя стымулу для далейшых дасягненняў і прэстыжу - плюс да студэнцкіх стыпендый да мільёна рублёў. І гэта яшчэ не ўсё. За перамогу на алімпіядзе - асобная прэмія, калі ў лічбах - больш за 5 мільёнаў.
На сцэну па ўзнагародыі сёння падняліся больш за 30 студэнтаў вядучага ўніверсітэта краіны - матэматыкі, праграмісты і юрысты. Усяго ж толькі ў 2012 стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта сталі без малога 2 з паловай тысячы таленавітых маладых людзей. І, што не малаважна, больш за тысячу праектаў адораных беларусаў ужо ўкаранёныя ў вытворчасць і запатэнтаваныя.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя