Больш за 30 000 школьнікаў аздаравіліся ў лагерах Мінскай вобласці за першую змену

27 июня 2017
Сёлета ў перыяд летніх канікул толькі ў цэнтральным рэгіёне адчынілі дзверы звыш 150 месцаў адпачынку з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і амаль 600 - з дзённым. Апошнія прапаноўвалі выхаванцам тэматычныя канікулы - ад экалагічнага і краязнаўчага да патрыятычнага і спартыўнага напрамкаў. Так, у Барысаўскім раёне арт-лагер аб'яднаў аматараў мастацтва і музыкі. А ў Вілейцы падчас першай змены рэалізавалі сацыяльна-педагагічны праект «Валанцёры лета». Зараз у лагерах адпачынку стартавала другая змена. Дарэчы, некаторыя ўстановы летняга аздараўлення будуць працаваць пяць змен.