Ігар Шуневіч: Больш за 300 школ Беларусі абсталявалі трывожнай кнопкай

18 октября 2018

На падзеі ў Керчы адрэагавалі і ў МУС нашай краіны. Больш за 300 школ Беларусі абсталявалі трывожнай кнопкай. Пра гэта сёння распавёў Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Пры гэтым міністр адзначыў, што праца ў галіне павышэння мер бяспекі ў навучальных установах краіны не абмяжоўваецца толькі ўстаноўкай сігналізацыі. Як рэагаваць на надзвычайныя сітуацыі - павінен ведаць увесь персанал.

Ігар Шуневіч, Міністр унутраных спраў Беларусі:

"Вядома, гэта праца з персаналам аховы гэтых навучальных устаноў, з аднаго боку. З другога боку, больш жорсткі рэжым па набыцці, захоўванні і выкарыстанні агнястрэльнай зброі ў дзяржаве ў цэлым, якая сёння знаходзіцца пад нашым кантролем. Мы не застрахаваныя ні ад чаго, вядома, але наша задача мінімізаваць магчымыя рызыкі і пагрозы. Над гэтым мы сёння і працуем".

Аб мерах дадатковай бяспекі ў школах Ігар Шуневіч распавёў журналістам падчас віншавання пераможцаў спаборніцтваў па міні-футболе сярод цяжкіх падлеткаў. А вось спецыяльны прыз гэтых спаборніцтваў сёння атрымаў прадстаўнік каманды з Магілёўскай вобласці. Міністр унутраных спраў уручыў юнаку майку з асабістай калекцыі з аўтографам Дыега Марадоны. Кіраўнік МУС адзначыў, што любы спорт апраўдвае сябе, чым больш людзей будзе займацца спортам, тым больш моцным будзе наша грамадства ў фізічным, маральным і інтэлектуальным плане.