"Саюзная рашучасць" - тыдзень манеўраў і высокай мабільнасці войскаў

14 февраля 2022
Больш за 300 адзінак гусенічнай тэхнікі перадыслацыравана з Асіповіцкага палігона ў раён выканання навучальна-баявых задач у Гомельскай вобласці.

У рамках праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы беларускія і расійскія вайскоўцы ажыццявілі марш. Новае месца знаходзіцца больш чым за 350 кіламетраў. Для такога манеўру ў воінскай часці былі сфарміраваныя падраздзяленні ў складзе  цяжкіх шматвосевых цягачоў. Выкарыстоўваліся МАЗы-537, знятыя з захоўвання, а таксама новыя МЗКЦ-74/15, якія ў пачатку года прыняты на ўзбраенне беларускай арміі.