Больш як 2 дзясяткі кітайскіх студэнтаў пройдуць навучанне ў БДУ

20 августа 2015

Група маладых людзей з Паднябеснай прыбыла ў Беларусь, каб ужо з 1 верасня прыступіць да заняткаў па спецыяльнасці "міжнародная журналістыка". Гэта сумесны праект БДУ і Хайнанскага ўніверсітэта Кітая. У Беларусі студэнты з Паднябеснай паступяць на 3 курс.

Магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі ў вядучай беларускай ВНУ напярэдадні прэзентавалі і для юных гасцей з Кітая. Каля паўсотні дзяцей ад 9 да 15 гадоў разам з кітайскімі выкладчыкамі не толькі даведаліся аб гісторыі ВНУ і перавагах навучання ў Беларусі, але і прайшліся па "геалагічнай алеі". Нагадаем, група дзяцей з Паднябеснай, дзякуючы асабістым дамоўленасцям лідараў 2 краін, каля 2 тыдняў правяла на Нарачы ў "Зубраняці".

Зараз вышэйшую адукацыю ў БДУ атрымліваюць 800 студэнтаў з Кітая. Яшчэ каля 2 соцень маладых людзей - на факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі. Дарэчы, паміж БДУ і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Кітая заключана больш як 40 пагадненняў.