Больш як 2,5 тысячы асуджаных былі вызвалены леташняй амністыяй

5 мая 2020
Гэтыя  звесткі апублікаваў Дэпартамент выканання пакарання. Такім чынам, закон аб амністыі 2019 года выкананы. Усяго паслабленні закранулі  амаль  9 тысяч чалавек, якія адбываюць пакаранне як у месцах пазбаўлення волі, так і ў папраўчых установах адкрытага тыпу. У ведамстве адзначылі, што амністыя прымянялася толькі да  тых асоб, якія  станоўча  характарызуюцца, а іх вызваленне не пагоршыла крымінагенную сітуацыю.

А сёння парламентарыі пачнуць разглядаць праект закона аб амністыі гэтага года. Пытанне акта гуманнасці дэпутаты разгледзяць у двух чытаннях.