Больш як 270 школ Беларусі атрымалі ананімныя лісты аб мініраванні навучальнай установы

31 мая 2021

118 школ Мінска, а таксама Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай, Гомельскай і Мінскай абласцей. Усяго больш як 270 адрасатаў! Сёння на электронныя скрыні дзяржарганізацый невядомыя масава разаслалі паведамленні аб небяспецы. Усе лжывыя. Месцы абследавалі следча-аператыўныя групы і сапёры. Зараз ідуць вышуковыя мерапрыемствы, каб устанавіць тых, хто пісаў паведамленні з пагрозамі. 

За загадзя лжывае паведамленне аб небяспецы адказнасць наступае з 14 гадоў. Дадзенае злачынства мае сваю назву - сватынг. У асноўным яно распаўсюджана сярод моладзі. Мэта - учыніць паніку ў канкрэтным месцы.