Больш за 250 чалавек патрапілі ў чорны ліст КДБ

3 февраля 2015

Ведамства апублікавала пайменны спіс тэрарыстаў, а таксама людзей, якія маюць дачыненне да распаўсюджвання зброі масавага паражэння або знаходзяцца пад кантролем забароненых арганізацый. Уся інфармацыя на афіцыйным сайце і ўпершыню адкрытая для агульнага доступу. Большая частка са спісу – людзі, якія маюць дачыненне да дзейнасці "Аль-Каіды". Таксама ў спісе апынуўся і грамадзянін Беларусі Гілані Лазарэвіч, абвінавачаны ва ўчыненні шэрагу злачынстваў. Гэты пералік прадугледжаны пастановай Савета Міністраў, якая ўвайшла ў сілу з 4 студзеня 2015 года.

Меры накіраваныя на барацьбу з легалізаваннем злачынных прыбыткаў, фінансаваннем тэрарызму і распаўсюджваннем зброі масавага паражэння. Спіс складае і карэктуе КДБ, а звесткі фарміруюцца на аснове дадзеных кампетэнтных органаў і міжнародных арганізацый: Савета Бяспекі ААН, антытэрарыстычнага цэнтра СНД, сакратарыята АДКБ, Генпракуратуры Беларусі, Следчага камітэта, судоў, а таксама профільных замежных ведамстваў і спецыяльных службаў. Як нам паведамілі ў КДБ, спіс будзе дапаўняцца і перапрацоўвацца па меры актуальнасці.