Больш за 240 тысяч чалавек ужо прынялі ўдзел у перапісе насельніцтва анлайн

5 октября 2019

Нагадаем, карыстальнікі інтэрнэту могуць запоўніць анкету самастойна. Пройдучы працэдуру ўваходу, чалавек атрымлівае перадзапоўнены перапісны ліст, дзе ўжо будуць пазначаны прозвішча, імя, імя па бацьку, асабісты нумар, дата і месца нараджэння. Застанецца дапоўніць інфармацыяй, якая адсутнічае. Такім чынам можна перапісаць не толькі сябе, але і ўсю сям'ю. Для анлайн-перапісу вылучаны працяглы перыяд - з 4 па 18 кастрычніка. Паралельна працуюць мабільныя стацыянарныя ўчасткі. Азнаёміцца з іх графікам работы, а таксама інтэрактыўнай картай з адрасамі можна на сайце Белстата.