Больш за 20 мільёнаў дрэў пасадзілі беларусы падчас Тыдня лесу

11 апреля 2017

У акцыі ўдзельнічалі больш за 82 тысячы чалавек. Так яны дапамаглі аднавіць лясныя масівы, якія пацярпелі ад леташніх ураганаў. Новыя высадкі з'явіліся на тэрыторыі больш чым тысяча гектараў. Таксама ўдзельнікі акцыі прывялі ў парадак амаль паўтары сотні месцаў адпачынку ў Беларусі.