Больш за 1 млн рублёў са спецфонду Прэзідэнта накіруюць на падтрымку адораных навучэнцаў і студэнтаў

18 мая 2020
Яшчэ адзін крок, прыняты сёння на вышэйшым узроўні, накіраваны на падтрымку маладога пакалення. Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Уладальнікамі стыпендый стануць 199 студэнтаў і курсантаў устаноў вышэйшай адукацыі. Таксама грашовымі прэміямі заахвочаны пераможцы шэрагу міжнародных алімпіяд і турніраў. Усяго на гэтыя мэты за кошт сродкаў рэзервовага фонду Кіраўніка дзяржавы з рэспубліканскага бюджэту выдзелена больш за 1 млн рублёў.