Прадпрыемствы як прыватнай, так і дзяржаўнай формы ўласнасці шукаюць спецыялістаў у розных сферах. На аднаго зарэгістраванага беспрацоўнага ў сярэднім прыпадае 17 вакансій. Запатрабаваная і рабочая сіла. А тым, хто пакуль не вызначыўся з будучай прафесіяй, у гарадскім цэнтры занятасці прапаноўваюць прайсці навучанне з наступным гарантаваным працаўладкаваннем.
Таццяна Кудзевіч, начальнік упраўлення занятасці насельніцтва Мінгарвыканкама: "Сёння больш за 17 тысяч вакансій заяўлена ў базу даных наймальнікамі горада. 58 % па рабочых прафесіях. Запатрабаваныя вадзіцелі, медсёстры, некваліфікаваная праца".
Атрымаць запатрабаваную рабочую прафесію могуць і выпускнікі дзявятых і адзінаццатых класаў. Якраз зараз працягваецца прыёмная кампанія ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Мінска.
17 тысяч вакансій адкрыта ў Мінску
3 августа 2020













