Больш як 160 першасных прафсаюзных арганізацый створана ў 2020 годзе ў Віцебскай вобласці

11 января 2021
Больш як 160 першасных прафсаюзных арганізацый створана ў 2020 годзе ў Віцебскай вобласці.  70 працэнтаў з іх - у прыватным сектары эканомікі. І гэта тэндэнцыя характэрная для ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Практыка паказвае -  незалежна ад формы ўласнасці працаўнікі прадпрыемстваў маюць патрэбу ў аховеправоў, у стварэнні бяспечных умоў працы, годнай заработнай плаце. А, значыць, патрэбны структуры, якія змогуць гэта забяспечыць. Такую ролю выконваюць прафсаюзы. Адстойваючы інтарэсы чалавека працы на канкрэтным прадпрыемстве, яны спрыяюць згуртаванню калектыву, а значыць, вырашаюць аднолькавую з наймальнікам задачу - развіццё вытворчасці, прасоўванне прадукцыі і павышэнне дабрабыту працаўнікоў.

Сяргей Лапкоўскі, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі прыватнага машынабудаўнічага прадпрыемства: "Мэта стварэння прафсаюза - гэта згуртаванасць калектыву, згуртаванасць на такім узроўні, каб было ўзаемаразуменне ў працы і каб мы разам развіваліся".

Іван Вазміцель, старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў: "Прафсаюз ствараецца дзеля развіцця сацыяльнага партнёрства, дзеля стварэння своеасаблівай канстытуцыі – калектыўнага дагавора. І трэба сказаць, што сёння ў Віцебскай вобласці парадку 90 працэнтаў ахоп калектыўна-дагаворнымі абавязацельствамі. Мы імкнёмся, каб уступалі ў члены прафсаюза для развіцця супольнасці людзей".

ФПБ прадстаўляе інтарэсы чалавека працы на самым высокім узроўні

ФПБ аб'ядноўвае 15 галіновых саюзаў. Шырокі ахоп працаўнікоў  дазваляе грамадскаму аб'яднанню выступаць раўнапраўным партнёрам у дыялогу і з уладай, і з наймальнікамі, прадстаўляючы інтарэсы чалавека працы на самым высокім узроўні.