Больш за 160 каманд з 30 краін свету. У Расіі ўрачыста адкрыліся VI Армейскія міжнародныя гульні

23 августа 2020
Больш за 160 каманд з 30 краін свету. У парку "Патрыёт" у падмаскоўным Алабіне сёння ўрачыста адкрыліся VI  Армейскія міжнародныя гульні. Беларусы ўдзельнічаюць у 22 з 30 конкурсаў. Па традыцыі старт спаборніцтвам даў самы відовішчны па напале эмоцый конкурс  "Танкавы біятлон". Нашы экіпажы спаборнічалі з камандамі  з Кітая, Сербіі і Азербайджана. З якім вынікам  каманда Беларусі  прайшла сваю першую індывідуальную гонку, і ў якіх яшчэ спаборніцтвах будуць удзельнічаць беларускія ваенныя? Распавядае  Дар'я Белавусава-Пятроўская.