Больш за 150 тысяч жыхароў Магілёўскага рэгіёна выйшлі на суботнік

6 апреля 2015

Самай маштабнай пляцоўкай стала набярэжная Дняпра ў абласным цэнтры. Там ідзе ўмацаванне берагавой лініі, будаўніцтва прычала для летніх катараў. На беразе ў хуткім часе будзе закладзены і парк адпачынку. Па ўсім рэгіёне праходзіць і акцыя "Сады Перамогі". Першыя алеі з маладых яблынь высаджаны ў Магілёўскім і Клімавіцкім раёнах. Актыўна адгукнуліся прадстаўнікі БРСМ, падатковай інспекцыі, сілавікі. Не менш маштабнымі сталі работы па замене тратуарнай пліткі.

Падключыліся да суботніка і спальныя раёны. Пабелка дрэў, ачыстка двароў ад леташняй лістоты - да навядзення чысціні далучылася не адна тысяча жыхароў вобласці.