Больш за 12 000 добраахвотнікаў падалі ўжо заяўкі на ролю валанцёраў II Еўрапейскіх гульняў

12 ноября 2018

Большасць - прадстаўнікі Беларусі, але сярод кандыдатаў ёсць жыхары ЗША, Вялікабрытаніі і нават Багамскіх астравоў. Сярод іх - валанцёры мінулых Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў Еўропы і свету. Для многіх валанцёрства ўжо стыль жыцця.

Заяўкі прымаюцца да 1 красавіка наступнага года. Аднак падрыхтоўка валанцёраў ужо вядзецца. Акрамя трэнінгаў, практычны вопыт яны атрымаюць падчас тэставых спаборніцтваў. Напрыклад, заўтра ў сталіцы стартуе прэстыжны турнір па настольным тэнісе Belarus Open.