Больш за 120 аўтобусаў папоўняць аўтапарк Мінскай вобласці

20 сентября 2018

Аўтобусны парк Мінскай вобласці папоўняць больш за 120 пасажырскіх аўтобусаў. Яны будуць перавозіць гасцей падчас II Еўрапейскіх гульняў. Абнаўленне аўтапарка адбудзецца да канца года. Дарэчы, некаторая тэхніка і вадзіцелі ўжо ўдзельнічалі ў такіх маштабных спартыўных мерапрыемствах. Больш за 10 адзінак тэхнікі перавозілі пасажыраў у Сочы падчас зімовых Алімпійскіх гульняў.

На электронных табло па Мінскай вобласці паступова ўкараняюць сістэму арыентавання для пасажыраў, у тым ліку на англійскай мове.