Больш за 10 мільёнаў гасцей з-за мяжы наведалі Беларусь летась

15 января 2019

Гэта не толькі жыхары суседніх дзяржаў, усё больш падарожнікаў з краін Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі, нават Аргенціны і Новай Зеландыі. Амаль палова з іх прыехала па бязвізавым рэжыме.

Віталь Грыцэвіч, намеснік дырэктара дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі: "Папулярныя туры на БелАЗ. Прамысловы турызм вельмі цікавы. І мы плануем актыўна развіваць гэты кірунак. Гэта і МТЗ, і іншыя прадпрыемствы. Калі раней сваёй фішкай мы лічылі аграэкатурызм, то зараз мы можам гаварыць, што прамысловы таксама можа стаць такой жа фішкай Беларусі".

Павелічэнню турыстычнага патоку ў нашу краіну таксама будзе спрыяць і ўваход Беларусі ў Еўрапейскую экскурсійную асацыяцыю.