Больш за 10 000 дзяцей павіншуюць у рамках акцыі "Нашы дзеці" ў Гродзенскай вобласці

21 декабря 2015

Больш за 10 000 дзяцей напярэдадні навагодніх і калядных свят у Гродзенскай вобласці прымуць віншаванні ад спартсменаў, прадстаўнікоў мясцовых улад, бізнесменаў і кіраўнікоў прыватных кампаній. Традыцыйная рэспубліканская акцыя "Нашы дзеці" штогод аб'ядноўвае дарослых, якія знаходзяць час, каб павіншаваць юных беларусаў. Хоць святочныя канцэрты і падарункі - гэта не адзінае, што падарылі дзецям напярэдадні Новага года.

Уладзімір Краўцоў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама: "Перад Раством і перад Новым годам адкрыем вялікі дзіцячы сад у горадзе Гродне на 300 з лішнім месцаў. І ў Астравецкім раёне адкрываем дзіцячы дом сямейнага тыпу. Мы паступова адыходзім ад дзіцячых дамоў. Сёлета - гэта ўжо другі сямейны дом".

У наступным годзе ў Гродзенскім рэгіёне запланавана будаўніцтва яшчэ двух дамоў сямейнага тыпу. Акцыя ж "Нашы дзеці" працягваецца. Да сярэдзіны студзеня падарункі, канцэрты і сюрпрызы чакаюць тысяч дзяцей па ўсім рэгіёне і па ўсёй краіне.