Больш за 100 заявак паступіла на конкурс "Песні зямлі беларускай" групы "Аўра"

12 апреля 2020
Больш як сто "песень зямлі беларускай" ужо ў спісе конкурсу групы "Аўра". Лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" сумесна з Міністэрствам адукацыі ініцыявалі пошук маладых аўтараў, большасць з іх – кампазітары, якія толькі пачынаюць. Зараз у пошце дуэта - дзве сотні заявак. Навучэнцы і студэнты прысылаюць творы аб родных гарадах, аб любові да людзей і малой радзімы. Для арганізатараў галоўная ўмова - арыгінальнасць. Разглядаюцца матэрыялы на рускай і беларускай мовах.

vk.com, група "Песні зямлі беларускай"  


Падаць заяўку можна да 15 мая. Аўдыязапіс неабходна даслаць у афіцыйную групу "УКантакце", а таксама прымацаваць анкету з указаннем ПІБ удзельніка і педагога, назвай навучальнай установы і кантактнымі звесткамі. Песню пераможца выканаюць беларускія артысты на канцэрце на "Мінск-Арэне". Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс - у сацыяльных сетках, а таксама на сайце Міністэрства адукацыі.