Больш чым сто тысяч іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізавым рэжыме. Нагадаем, што з 1 ліпеня пачаў дзейнічаць "бязвіз" для Польшчы. І паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, за пяць дзён Беларусь наведалі звыш 150 грамадзян гэтай краіны. Для Літвы і Латвіі "бязвіз" дзейнічае з 15 красавіка. За гэты час беларускую мяжу перасеклі амаль 70 тысяч літоўцаў і больш за 30 тысяч чалавек з Латвіі. А ўсяго ж беларускім "бязвізам" скарысталіся звыш 103 тысяч грамадзян сумежных еўрапейскіх краін.
Больш чым 100 тысяч іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізавым рэжыме
6 июля 2022













