Больш за 100 сабак і катоў чакаюць новых гаспадароў

18 января 2020
Сёння шанец знайсці новы дом  ізноў атрымаюць больш за 100 сабак і катоў. У палацы Дзяцей і моладзі пройдзе акцыя  "Дарога дадому". Пачатак у 13:00. Усе жывёліны сацыялізаваны, здаровыя, прышчэпленыя, па ўзросце стэрылізаваныя, а перад мерапрыемствам будуць агледжаны ветэрынарамі. Каб абзавесціся гадаванцам, патрэбен толькі пашпарт. Падчас акцыі будзе працаваць палатка дапамогі, куды кожны можа прынесці пачастункі для жывёлін.  Дзякуючы акцыі каля 4 тысяч бяздомных жывёлін здабылі новую сям'ю. 

Дзякуючы акцыі "Дарога дадому" каля 4 тысяч  жывёлін знайшлі новы дом 

"Дарога дадому" праводзіцца ўжо  50 раз. Наведаць мерапрыемства можа кожны, хто пажадае.