Больш за 100 працоўных месцаў прапанавалі на кірмашы вакансій у Чэрвені

15 сентября 2022
Працаўладкаванне грамадзян як адзін з прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі Мінскай вобласці і гарантыя эфектыўнай эканомікі! На рабочым пасяджэнні ў Чэрвені сёння гаварылі аб садзейнічанні занятасці насельніцтва. Сустрэча аб'яднала старшынь райвыканкамаў з усяго рэгіёна, а таксама кіраўнікоў профільных структур і ведамстваў. Абмеркавалі рэалізацыю Дэкрэта № 3, а таксама выпрацавалі новыя механізмы ўзаемадзеяння з насельніцтвам: акцэнт на адраснасць. Дарэчы, колькасць свабодных працоўных месцаў у Мінскай вобласці сёлета зменшылася, са станоўчага таксама - рост зваротаў у службы занятасці.

Больш за 100 працоўных месцаў прапанавалі на кірмашы вакансій

Эканаміст і настаўнік-дэфектолаг, повар і ўрач-педыятр. Больш за сотню працоўных месцаў прапанавалі сёння на кірмашы вакансій у Чэрвені. На такіх сустрэчах у фармаце "тэт-а-тэт" кандыдаты могуць абмеркаваць умовы працы і заработнай платы, сацыяльны пакет і бонусы інфраструктуры. Для наймальнікаў - гэта магчымасць напрамую задаць пытанні суіскальніку і ўкамплектаваць калектыў  прафесійнымі кадрамі. Так, спецыялістаў чакаюць у Чэрвеньскім лясгасе і Цэнтральнай раённай бальніцы, у мясцовых будаўнічых і сельгаспрадпрыемствах.

Усяго на кірмаш вакансій у Чэрвені сёння звярнуліся больш як 30 чалавек. У выніку 25 з іх узялі накіраванні.