Больш як 100 даследчыкаў прадставяць Віцебскую вобласць на Другім з'ездзе навукоўцаў

11 декабря 2017

Заўтра Мінск рыхтуецца прыняць Міжнародны з'езд навукоўцаў. Дэлегацыі ўсіх абласцей будуць прадстаўляць навуковую эліту краіны. Больш як 100 даследчыкаў прымуць удзел у з'ездзе ад Віцебскай вобласці. У першы дзень праца будзе арганізаваная па секцыях і прысвечаная асноўным кірункам развіцця навукі і міжнароднаму супрацоўніцтву. Асаблівае месца - моладзеваму блоку.

Анатоль Шчасны, рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта: "Я лічу, што навука ВНУ ў далейшым - гэта будзе той лакаматыў. У ВНУ прысутнічае і пераемнасць, і змена пакаленняў. Чакаем праграмы, выкананне якой і дазволіць нашу навуку сфарміраваць на самых перадавых пазіцыях".