Больш за 100 дзяцей эвакуіравалі сёння з дзіцячага садка ў Серабранцы

30 октября 2019
На кухні дашкольнай установы загарэлася электрапліта. Да прыезду  ратавальнікаў  полымя самастойна ліквідавалі працаўнікі сада. Пацярпелых у выніку здарэння няма. Магчымая прычына ўзгарання - кароткае замыканне электраправодкі.