Бокс як альтэрнатыва фітнесу

28 января 2015

У якасці альтэрнатывы звычайнаму фітнесу выбіраюць бокс. Стэрэатыпна нежаночы від спорта легка пакараецца нават вельмі вытанчаным дзяўчатам. Некалькі месяцаў трэніровак і з’яўляецца сіла і трываласць. Антаніна Станкевіч пераканалася – жанчынам ёсць месца на рынгу.

Бізнесвумен Марыя знаходзіць у сваім раскладзе час на фітнес. Праўда, некалькі месяцаў таму пілатэс і ёгу крыху пацясніў…бокс. Два разы на тыдзень з ахвотай б’е не толькі грушу, але і такіх жа дзяўчат у спарынгах.

Яшчэ адзін карысны момант гэтага віду спорту – авалоданне элементарнымі навыкамі самаабароны. Хоць кожная з гэтых дзяўчат спадзяецца, што ніколі ў жыцці яны ім не спатрэбяцца.

Стэрэатыпна лічыцца, што жанчынам не месца на рынгу. Інтэркантынентальны чэмпіён свету Юрый Царэнка некалькі гадоў таму таксама так думаў. Але зараз с задавальненнем трэніруе і слабы пол. Тым больш што навука ўжо даказала – трываласць і балявы парог у жанчын куды вышэйшы.

А ў астатнім для слабага полу ніякіх уступак няма. Размінка і цяжкія практыкаванні для падтрымання формы – усе як у хлопцаў.

Зараз бокс упэўнена стварае канкурэнцыю стандартным відам фітнесу менавіта сярод дзяўчат. Сіла, трываласць, падцягнутая фігура – далёка няпоўны пералік плюсоў бокса. Акрамя таго, гэты від спорту нядрэнна здымае стрэс.