Багамолы пасяліліся ў кватэры жыхаркі Магілёва

21 апреля 2018

Высветлілася, што з’явіліся яны на свет, дзякуючы падарунку, паднесенаму гаспадыні на свята 8 Сакавіка, - галінцы мімозы. Мяркуюць, што менавіта на ёй былі лічынкі насякомага. Галінку жанчына змясціла ў былы акварыум, каб новыя "жыхары" не разбягаліся па пакоях. Аднак і сёння працягвае збіраць драпежнікаў са сцен і столі.

З пацяпленнем багамолаў плануюць выпусціць у прыроду.