Багатым ураджаем салодкага золата могуць пахваліцца пчаляры Полацкага раёна
11 октября 2020
Сёлета тут сабралі больш як 8 тон мёда. Пчальнікі ёсць у шасці гаспадарках, але асноўны вал дае невялікае сельгаспрадпрыемства "Палата". Тут утрымліваюць тры сотні пчаліных сямей. Зараз завяршаюцца працы па падрыхтоўцы працавітых насякомых да зімоўкі - гэта самы адказны перыяд у жыцці рою. Вольга Маслоўская адправілася на пчальнік.













