"Баявая садружнасць - 2019" завяршылася

6 сентября 2019
На палігоне Ашулук завяршыліся манеўры войскаў супрацьпаветранай абароны дзяржаў -  удзельнікаў аб'яднанай сістэмы СПА СНД "Баявая садружнасць - 2019". Кааліцыйная групоўка войскаў Узброеных сіл Беларусі, Расіі, Арменіі, Кыргызстана, Узбекістана і Таджыкістана паспяхова выканала ўсе пастаўленыя задачы. Удзел узялі больш за 2 тысячы вайскоўцаў. Было задзейнічана каля 200 адзінак узбраення і спецыяльнай ваеннай тэхнікі, у тым ліку каля 60 адзінак авіяцыі. Беларускія вайскоўцы  выканалі паспяховыя пускі  з зенітных ракетных комплексаў С-300  падчас аператыўна-тактычнага вучэння  з баявой стральбой ВПС і войскаў СПА.

Пасля завяршэння тактычных манеўраў кааліцыйнай групоўкі войскаў адбылося ўрачыстае закрыццё вучэння  "Баявая садружнасць - 2019". Вайскоўцы, якія найбольш вылучыліся,   былі ўзнагароджаныя каштоўнымі падарункамі.