Баявая авіяцыя асвойвае неба над Мінскам

30 июня 2016

Вайскоўцы шліфуюць праходжанне паветранай часткі парада. Нагадаем, генеральная рэпетыцыя авіяшоу прайшла раніцай. У гэтым жа фармаце гледачы ўбачаць яго і 3 ліпеня. Паветраны эшалон у поўным страі прайшоў над горадам упершыню. Як прызналіся ў камандаванні, важна было адпрацаваць з дакладнасцю да секунды час праходжання, баявую лінію пралёту і зладжанасць усіх звёнаў. У страі лёгкія і цяжкія верталёты, знішчальнікі, штурмавікі і ваенна-транспартныя самалёты. Гэты раз крылом да крыла з беларускімі лётчыкамі паляцяць расійскія звёны - у іх ліку К-52, Су-30 і Су-34. Усяго ж у неба над Мінскам паднімуцца 10 парадных разлікаў.