Бабруйскі раён далучыўся да рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "У гонар агульнай Перамогі"

4 апреля 2020
Бабруйскі раён далучыўся да рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "У гонар агульнай Перамогі" па зборы зямлі з брацкіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны і мемарыялаў у спецыяльныя капсулы. Цэнтральнай падзеяй стаў мітынг у вёсцы Сычкава на Кургане Славы у гонар герояў 1-га Беларускага фронту і партызан. Менавіта сюды дастаўлена зямля амаль з сотні памятных месцаў раёна.

Андрэй Ястрабаў - больш падрабязна. Бабруйскі раён пазнаў Вялікую Айчынную ў першыя яе гадзіны. Раніцай 22 чэрвеня 1941-га нямецкія бамбардзіроўшчыкі абстралялі аэрадром. А ўжо 27-га атрады 3-й нямецкай танкавай дывізіі занялі заходнюю частку горада. 

Ваенкар Канстанцін Сіманаў - сведка тых падзей - так апісваў у сваім дзённіку абарону: "Немцы 30 чэрвеня фарсіравалі Бярэзіну. Іх спрабавалі адбіць маладыя байцы Бабруйскага вучылішча, аднак палеглі ўсе. Потым былі цяжкія тры гады нямецкай акупацыі". 

За гэты час нямецкая армія ўмацавалася сотнямі самалётаў, танкаў і ў 1944-м стала сапраўднай крэпасцю, якую, здавалася, было нельга разбіць. У ліпені Першы Беларускі пайшоў у наступленне. "Бабруйскі кацёл" - аперацыя "Баграціён". Сімвал вызвалення і гераізму.   

Пра подзвігі савецкіх воінаў хадзілі легенды. Напрыклад, пра старшага сяржанта Міхаіла Селязнёва. Ён пахаваны тут - у вёсцы Сычкава. У брацкай магіле з 275-цю аднапалчанамі.  

13 Герояў Савецкага Саюза, якія пакінулі свой след у вызваленні Бабруйскага раёна. Памяць пра кожнага захаваная ў музеі і гранітных абелісках Кургана Славы. І зараз ізноў ушанаваная хвілінай маўчання. "У гонар агульнай Перамогі"... Раён далучыўся да рэспубліканскай патрыятычнай акцыі па зборы зямлі з пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай у спецыяльныя капсулы. 

Сёлета зямля з усіх пахаванняў з кожнага рэгіёну Беларусі будзе дастаўленая ў сталіцу. Дзе з пашанай будзе закладзеная ў крыпту храма Усіх Святых. Памяць пра герояў жывая. І будзе захаваная для нашчадкаў.