Бабруйская "Cлавянка" цалкам перайшла на пашыў сродкаў абароны

21 апреля 2020
Буйныя швейныя прадпрыемствы краіны перапрафіляваныя на выпуск індывідуальных сродкаў абароны. На новы від прадукцыі бабруйская "Славянка" цалкам перайшла яшчэ з лютага па дамоўленасці з партнёрамі з Еўрапейскага саюза - Фінляндыі, Швецыі і Польшчы. Кантракты пакуль паставілі на паўзу. Цэхі працуюць нават у суботы.  Дадаткова створана звыш паўсотні новых рабочых месцаў - дапамагаюць студэнты мясцовых каледжаў. 

На "Славянцы" таксама асвоілі выпуск бахіл, медыцынскіх шапачак і камбінезонаў біялагічнай абароны. Выпуск павялічаць да дзвюх тысяч адзінак за дзень.