Найбліжэйшыя тры дні не самы лепшы час перасякаць літоўскую мяжу

8 июля 2013

Заўтра члены пагранічнага прафсаюза Літвы плануюць пачаць так званую італьянскую акцыю пратэсту. Гэта значыць, што ўсе транспартныя сродкі, якія перасякаюць мяжу, будуць правяраць доўга і асабліва дбайна. Лідары прафсаюза такім чынам хочуць паўплываць на ўлады. Сярод патрабаванняў - павелічэнне фінансавання, забеспячэнне сацыяльных гарантый і рэфармаванне сістэмы праваахоўных органаў. У Дзяржпагранкамітэце Беларусі спадзяюцца, што чэргі ў пунктах пропуску не ўзнікнуць, але ўсё ж рэкамендуюць перад паездкай азнаёміцца са станам спраў на мяжы.