Найбліжэйшыя дні ў Мінску да плюс 30

8 августа 2018

На сёння і заўтра аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за высокай тэмпературы. Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі вызначае паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца гарачае, пераважна без ападкаў, надвор'е. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман.

Спякотнымі будуць і выхадныя. Паветра ў сталіцы прагрэецца да плюс 29.