Найбліжэйшая нядзеля ў Мінску стане індыйскай

20 сентября 2018

23 верасня ў Верхнім горадзе жыхароў і гасцей сталіцы чакаюць паказ моды, урокі індыйскай кухні і майстар-клас па медытацыі і ёзе. Дарэчы, далучыцца да гэтай фізічнай і духоўная практыкі можна ў любы час. Спартыўныя клубы сталіцы прапануюць заняткі і для дарослых, і для дзяцей. А ў якасці настаўнікаў могуць выступіць і беларусы, і індыйцы. Як ёга ўплывае на штодзённае жыццё? Рэпартаж Наталлі Тарасюк.

Бікаш Нахар выкладае ёгу больш за 10 гадоў. Яго методыка па сутнасці аўтарская. Фізічныя і дыхальныя практыкаванні - толькі частка заняткаў. Важную ролю адыгрываюць гутаркі з вучнямі.

Такі фармат заняткаў вельмі імпануе Сяргею. Ёгай ён займаецца не толькі ў класе, але і дома. Ужо пяць гадоў пасля знаёмства з Бікашам, якое абярнулася запрашэннем на заняткі.

Звычайна на заняткі Сяргей прыходзіць з жонкай. А вось для яго дачок ёга стала не проста захапленнем, але і працай. Яны выкладаюць ёгу ў Маскве. Куды аддаць дзіця? Замест гімнастыкі, фігурнага катання і танцаў дарослыя ўсё часцей аддаюць перавагу ёзе.

Інструктара Мікіту можна смела прыняць за індыйца. Такі выгляд прыцягвае ўвагу вучняў. Між тым выкладчык мае не толькі ёгаадукацыю, але і дыплом педагога.

Першае незнаёмае слова, якое навічок чуе, прыйшоўшы на ёгу, гэта “асана”. У перакладзе – “становішча цела, якое зручнае і ўстойлівае”. Праўда, спачатку гэта будзе зусім не так.

Каб заняткі былі больш прыемнымі, можна набыць асабісты кілімок, напрыклад, з біяраскладальнага каўчуку з пакрыццём дзякуючы якому далоні і ступні не будуць слізгаць. Яшчэ адзін цікавы рэквізіт - блок. Яго выкарыстоўваюць, калі не вельмі добрая расцяжка і не удаецца трымаць раўнавагу.

Замест кілімка можна выбраць гамак і завіснуць у паветры. Гэта і ёсць флай-ёга. Падчас заняткаў адбываецца мяккае, але эфектыўнае расцяжэнне спіны. Галоўнае - уважліва слухаць інструктара, каб пазбегнуць падзення з вышыні.